
«Як звяры зіму сустракаюць. Мядзведзь»
«Як звяры зіму сустракаюць. Заяц»
Заяц-зух
Да зімы пашыў кажух
Белы-белы. Зайца ў ім
Не пазнаць цяпер зусім.
Але зайцу не сядзіцца:
Мерзнуць вушы, лапкі.
Шые заяц рукавіцы,
Шые заяц шапку.
— А да ліскі не пайду,
Каб не трапіць у бяду.
«Як звяры зіму сустракаюць. Воўк»
Працаваць няма ахвоты.
Ён блукае ў хмызняку
I зайцоў
Цікуе ўпотай.
А пра дом не дбае.
Дзе там!
Бо пацеў у футры летам.
Воўк забыўся, няйначай,
Што цяпло
Вось-вось міне…
Што ж, няхай зімой паскача,
Не шкада звяругі мне.
«Як звяры зіму сустракаюць. Лісіца»
Не далёка — блізка
Адшукала норку,
Пачала прыборку.
Вымятае пыл хвастом.
Цёплы дом…
Хай цяпер мароз трашчыць,
Снег па лесе
Сцеле…
— Трэба зайца запрасіць
Мне на наваселле!
«Жабка»
Маленькая жабка.
У яе на галаве
Гумавая шапка.А на лапках у яе
Гумавыя боты.
Жабка весела пяе,
Бо няма работы.А за жабкай наўздагон
Скача жабянятка:
Шчасьця, радасьці вагон,
Бо няма занятку.«Справы, — кажа, — не мае.
Я яшчэ зялёны».
Гэтым дрэнны падае
Прыклад для Алёны.
«Ручаёк»
«Ручаёк» (пераклад з літоўскай У.Карызны)
- З чаго ты, ручаёк,
Сярэбраны званочак?
- Я з кроплі дажджавой,
Што ад святла зіхоча.- Куды ты, ручаёк,
Сярэбраны званочак?
- Туды, дзе акіян
І дзень і ноч плюскоча.- Што любіш, ручаёк,
Сярэбраны званочак?
- Каменьчыкі — на дне,
На беразе — пясочак…
«Ночка»
Сонца жывучае
Скончыла дзённы абход.
Зорачкі ясныя,
Зоркі бліскучыя
Ў небе вядуць карагод.
Месячык беленькі,
Месячык чысты
З хмарак свой твар паказаў.
У рэчцы спакойнай,
У рэчцы празрыстай
Хор вадзяны запяяў.
Дрэўцы купчастыя,
Дрэўцы зялёныя
Ў люстра глядзяцца вады.
Жабкі рухлівыя,
Жабкі вясёлыя
Скачуць туды і сюды.
«Верабейка»
— Як тут жыць? Як пражыць?
Набліжаецца зіма —
Цёплай вопраткі няма.
Чык-чырык! Чык-чырык!
Я ад холаду адвык.
I азяб я, і прамок,
Слаба грэе мой пушок.
Вецер. Холад. Дождж імжыць…
Як тут жыць? Як пражыць?
Чык-чырык! Чык-чырык!
Я ад холаду адвык.
«Заечы дом»
Заяц збудаваў свой дом.
Ну і майстра, ну і дом —
Вецер ходзіць там кругом.
Вокны мохам залажыў,
Дзверы шышкамі прыкрыў.
Ну і заячы палац —
Лес наўкол з яго відацьв !Зверху дом накрыўся сам
Нейкім папаратнікам.
Ну і цёплая страха —
Не заснеш без кажуха.
А калі заснеш зімой,
Дык завеяю ліхой
Забярэцца ў дом мароз,
Прабярэ цябе наскрозь.
Каб ад сцюжы не сканаць,
Мусіць заяц ноч скакаць.
Ну і заяц, ну і дом
Пад ракітавым кустом!
«Алежак і арэшак»
Цэлы дзень ён есць арэшкi.
З’еў адзiн, бярэ другi.
Памiж iмi пiрагi.
Цэлы дзень жуе, жуе,
Дыхнуць зубкам не дае.
Раптам раздалося: «Цок!»
Аб арэх зламаў зубок.
Мацi кажа: «Што, сыночак,
Мышцы аддадзiм зубочак?
Забярэ яна старэнькi,
А табе дасць маладзенькi».
«Кавун»
і пералічыць іх няпроста:
Суніцы, чарніцы, маліны,
Парэчкі, агрэст, журавіны.
Трускалкі, каліны, брусніцы,
Ажыны, бружмель, касцяніцы…
Кавун у сям’і разнастайнай
Асобае месца займае.
Бо ягада гэта таксама,
У свеце вялікая самая.
«Карагод»
Прачынаецца паляна.
Тут сабраліся звяры:
Хто — з бярлогі, хто — з нары.Да калматых пад сасонку
Прыляцеў удод спрасонку,
Сеў на пень, узяў дуду:
- Эх, развею вам нуду!Скалыхнуўся бор высокі.
Пачала зайчыха скокі.
Побач з ёй ідзе ліса -
Хвост палае ў верасах.Не ўцярпелі і суседзі:
Дзік з ласём, алень з мядзведзем
Сталі дружна ў карагод, -
Весялей іграй, удод!
«Часнок»
Пасярод гароду.
У расе сцюдзёнай мок,
Мёрз у непагоду.
Тонкі быў.
Ды вось чаго
Сталі пухнуць шчочкі?
Паглядзелі, а ў яго
Выраслі зубочкі.
«Страўc»
З птушак ён —
Бягун адзіны,
Страус —
Добры паштальён,
Прабяжыць
За паўгадзіны
Кіламетраў
Трыццаць ён…
Па пустыні
Бездарожнай
Паўз трапічныя лясы
Пошту прынясе
Ў дом кожны —
Кнігі,
Пісьмы, адрасы.
Дзеці Афрыкі
Ўжо знаюць,
Добра
Ведаюць яго
I прыход
Заўжды вітаюць
Сябра
Вернага свайго.
«Песенькі мамы і Агаты»
«Пустазелле»
Узыходзiць з падзямелля
Мае назву — Пустазелле
Не кахают гэта смецце
Iрвуць i топчуць ва усiм свеце
Пуста-пуста-зелле
Марыць пра вяселле
Цягнецца да сонца
Рыдае бясконца
Тут карысныя раслiны
Людзi дзеля iх гнуць спiны
Шнар псуе пейзаж зусiм
Жыць перашкаджае усiм
Пуста-пуста-зелле
Марыць пра вяселле
Цягнецца да сонца
Рыдае бясконца
Дожджык капае на градку
Палiвае зямлю матку
Каб былi шчаслiвы дзецi
Усе раслiны на планеце!
Пуста-пуста-зелле
Марыць пра вяселле
Цягнецца да сонца
I расце бясконца!
«Матылёк»
Я прыгожы маленькi матылёк
Cкок i скок!
Я казурка! Я мiленькi звярок!
Скок i скок!
Крылцамi махаю, радавацца раю
З кветкамi сяброукамi сонейка чакаю!
У паветра ныраю смела я!
Яй я! Яй я!
Нету ворагау, усе мая сям,я!
Яй я! Яй я!
З цемры уцякаю, у танец запрашаю
На жалейке радасцi музыку вам граю!
Ня умею я доуга сумаваць
Аць Аць! Аць Аць!
Закаханых мне трэба адшукаць
Аць Аць! Аць Аць!
Сесць iм на галовы, падарыць iм словы
Каб яны уразумелi, што яны — паловы
Да цябе калi прыйдзе матылёк!
Скокi-cкок! Скокi-cкок!
Не марудь i рабi насустрач крок
Скокi-cкок! Скокi-cкок!
Шчасце ён прыносiць, нiчога не просiць
Проста руку працягнi, падмiргнi i досыць!
«Аркестр»
«Фарфор»
Кот вясёлы
Са стала
Скінуў вазу
На падлогу.
На стале адна была,
На падлозе
Стала многа.
Ды аб тым, што скінуў вазу,
Кот
Прызнаўся не адразу.
Зараз,
Гледзячы на двор,
Муркае:
“Фар-фор, фар-фор…”